Пароды катоў
Артыкул ці раздзел апісвае сітуацыю датычна толькі да аднаго рэгіёна (Расія), магчыма, парушае пры гэтым правіла пра ўзважанасць выкладання. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Парода катоў — разрад класіфікацыі катоў. Гэта адносна новае паняцце. Дзвесце гадоў таму яго яшчэ не існавала.
Пародзістымі лічацца кошкі, якія валодаюць пэўнымі рысамі або ўласцівасцямі, уласцівымі адной з зарэгістраваных парод, а таксама іх незвычайнымі ўласцівасцямі. Таксама ў пародзістай кошкі абавязкова павінен быць дакумент, які пацвярджае яе пародзістасць (радавод або сертыфікат адпаведнасці пародзе).
Рэгістрацыя парод катоў
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўсім свеце рэгістрацыю парод ажыццяўляюць розныя феліналагічныя арганізацыі, якія прызнаюць розную колькасць парод кошак. Кожная арганізацыя мае сваё ўяўленне пра прызнаную ёй пароду, што замацавана ў спецыяльным апісанні дадзенай пароды, якое называецца стандартам пароды.
Асноўнымі феліналагічнымі арганізацыямі Расіі, што складаюць спісы парод кошак, якія праводзяць міжнародныя выстаўкі і якія займаюцца вывядзеннем новых парод, з'яўляюцца:
|
|
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Радавод, выдадзены феліналагічным клубам, пацвярджае прыналежнасць дадзенай жывёлы да пэўнай пароды і яе адпаведнасць стандарту названай у радаводзе пародзе. У рэгістрацыйным пасведчанні павінна быць паказана, па меншай меры, чатыры пакаленні.
У свеце зарэгістравана толькі каля 3 % хатніх кошак. І яшчэ менш тых, якія з'яўляюцца пародзістымі і могуць удзельнічаць у выстаўках кошак — паказах-спаборніцтвах, па выставачных класах, прадугледжаных для пародзістых кошак. Беспародныя кошкі таксама могуць удзельнічаць у выставах, але па класу хатніх улюбёнцаў.
Узнікненне парод катоў
[правіць | правіць зыходнік]Разнастайнасць парод хатняй кошкі — вынік шматгадовай селекцыі і, у меншай ступені, выпадковых генетычных мутацый. Некаторыя пароды катоў, такія як сібірская, тайская або ангорская кошкі лічацца натуральнымі або абарыгеннымі пародамі хатняй кошкі, бо былі выведзеныя на аснове кошак ізаляваных папуляцый з раёнаў іх паходжання.
Некаторыя гібрыдныя пароды (напрыклад, бенгальскі кот або хаўсі, якія з'яўляюцца гібрыдамі хатняй кошкі і дробных дзікіх відаў.
Рускія абарыгенныя пароды катоў
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджванне кошкі па Усходнееўрапейскай раўніне ішло адначасова c распаўсюджваннем усходнеславянскіх плямёнаў[1]. У VI—IX стагоддзях з з'яўленнем ва ўсходніх славян першых гарадскіх паселішчаў у іх пачынаюць з'яўляцца кошкі[крыніца?]. Верагодна, старажытнай першабытнікаў пародай Расіі з'яўляецца руская блакітная[2]. Іншай спрадвечна рускай абарыгеннай пародай з'яўляецца сібірскі кот. У канцы ХХ стагоддзя з развіццём феліналогіі ў Расіі расійскімі аматарамі катоў былі выведзены новыя пароды, якія заваявалі любоў аматараў кошак не толькі ў самой Расіі, але і ў замежных краінах па ўсім свеце.
Пароды кошак, абарыгенныя для Расіі[3]:
- Руская блакітная
- Сібірскі кот
- Данскі сфінкс
- Курыльскі бабтэйл
- Неўская маскарадная (варыянт сібірскай)
- Пецярболд (Пецярбургскі сфінкс)
- Карэльскі бабтэйл
- Уральскі рэкс
- Усурыйская караткапоўсная
- Тайбоб або скіф-тай-дон
- Руская рудая
Іншыя папулярныя пароды катоў
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскія
[правіць | правіць зыходнік]Паўдаўгапоўсныя
[правіць | правіць зыходнік]- Балійская кошка
- Ёркская шакаладная кошка (Ёрк)
- Кімрык
- Мэйн-кун
- Нібелунг
- Арыентальная паўдаўгапоўсная кошка
- Рагамафін
- Рагдол
- Селкірк рэкс
- Самалі (Самалійскі кот)
Кораткапоўсныя
[правіць | правіць зыходнік]- Амерыканская жарсткапоўсная кошка
- Амерыканскі керл
- Амерыканская караткапоўсная кошка
- Бенгальская свойская кошка
- Бамбейская кошка
- Селкірк рэкс
- Сноу-Шу
- Сфінкс
- Тойгер
- Танкінез (танкінская кошка)
- Экзатычная караткапоўсная кошка
- Арыентальная караткапоўсная кошка
Усходнія
[правіць | правіць зыходнік]Даўгапоўсныя
[правіць | правіць зыходнік]Паўдаўгапоўсныя
[правіць | правіць зыходнік]- Бірманская кошка
- Ангорскі кот
- Турэцкі ван
- Японскі бабтэйл
Кораткапоўсныя
[правіць | правіць зыходнік]- Абісінская кошка
- Анаталійская кошка
- Бірманскі кот
- Егіпецкая мау
- Корат
- Сінгапура (Сінгапурская кошка)
- Сіямская
- Меконгскі бабтэйл (Старасіямская)
- Тайская кошка
Брытанскія
[правіць | правіць зыходнік]Паўдаўгапоўсныя:
[правіць | правіць зыходнік]- Брытанская кошка
- Акрынская
Кораткапоўсныя
[правіць | правіць зыходнік]- Бурміла
- Дэвон-рэкс
- Корніш-рэкс
- Шатландскі віславухі кот
- Скотыш-страйты
Еўрапейскія
[правіць | правіць зыходнік]- Еўрапейская кошка
- Нямецкі рэкс
- Шартрэз
Зноскі
- ↑ Арушанян З. Л. «Златая цепь. Некоторые этапы распространения домашней кошки по территории России» (Часть I. Короткошёрстные кошки. Часть 1)(недаступная спасылка)
- ↑ Арушанян З. Л. «Златая цепь. Некоторые этапы распространения домашней кошки по территории России» (Часть I. Часть 3)(недаступная спасылка)
- ↑ Миронова О. С. «Аборигенные кошки России: от чердаков и задворков до мирового признания» — С-Пб., 2003